Тыдзень бацькоўскай любові на Дзятлаўшчыне стартаваў дыялогавай пляцоўкай “З любоўю да матуляў” і адкрыццём тэматычнай выставы “Святло мацярынскай любові” ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі дзятлаўчане розных пакаленняў – прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюза, святары.
Аб ролі жанчыны і сям’і ў беларускім грамадстве паразважала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Васкель. Яна расказала прысутным аб розных відах дзяржаўнай падтрымкі для сем’яў з дзецьмі, праграме па налічэнні сямейнага капіталу. Алена Раманаўна зазначыла, што ў нашым раёне жывуць 288 шматдзетных сем’яў, дзе гадуецца каля тысячы дзяцей, 52 шматдзетныя матулі раёна адзначаны ордэнам Маці.
Знаёміць удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі з лічбамі раённай статыстыкі прадоўжыла начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Кацярына Ваніслаўчык. Па яе словах, у Дзятлаўскім раёне за 9 месяцаў гэтага года нарадзілася 39 хлопчыкаў і 30 дзяўчынак, 15 сем’яў атрымалі статус шматдзетных. Сярод папулярных імёнаў – Сафія і Аляксандра, Данііл, Цімафей і Арцём. Самай маладой матулі 18 гадоў, самай дарослай – 44, самаму маладому тату – 21, даросламу – 58 гадоў. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб сярод жанчын – 30, сярод мужчын – 32 гады.
Клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай ў Дзятлаве Аляксей Сцепановіч выказаў думку, што такія святы, як Дзень маці, Дзень бацькі, а таксама Тыдзень бацькоўскай любові нясуць святло людзям. Каляндарны перыяд для іх выбраны невыпадкова і прыпадае на праваслаўнае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Маці Божая праз сына свайго Ісуса Хрыста клапоціцца праз увесь род чалавечы, людзі ж у сваю чаргу павінны маліцца Богу і шанаваць сваіх бацькоў, якія падарылі ім жыццё.
Аб годнасці жанчыны з пункту гледжання Святога пісання паразважаў ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Дзятлаве Андрэй Лішко. Ён падкрэсліў, што і мужчына, і жанчына створаны па вобразе і падабенстве Богу і як роўныя адзін аднаму. Прыгожыя прадстаўніцы чалавецтва з’яўляюцца берагінямі сям’і, прадаўжальніцамі жыцця, а таксама менавіта праз Панну Марыю ў зямны свет прыйшоў Збаўца Хрыстос, сярод жанчын нямала кананізаваных святых, шмат іх і сярод прыхаджан храмаў.
Усе спікеры ў час выступленняў павіншавалі прысутных і жыхароў раёна з надыходзячымі святамі, пажадалі ладу ў сем’ях, дабрабыту, цёплых стасункаў, радасці і дабра.
Президиум Дятловского районного комитета Белорусского профессионального союза работников образования и науки в количестве 7 человек в следующем составе:... Открыть раздел Состав президиума райкома профсоюза
Оформление трудовых отношений с работниками Об утверждении Примерной формы контракта нанимателя с работником Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 02.08.... Открыть раздел Правовая защита
Нормативные правовые документы, регулирующие оплату труда педагогических работников: УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 18 января 2019 г.... Открыть раздел Оплата труда