:: ::

Новости БПРОиН

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах. Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организация БПРОиН 2025 © 

31 июля 2025 г.

Жнівень заўжды прыспешвае навучэнцаў і іх бацькоў да падрыхтоўкі да новага навучальнага года. Для хлопчыкаў і дзяўчынак паходы па магазінах – прыемны момант, бо можна выбраць прыгожыя абноўкі, фарбы, фламастары, сшыткі. Старшакласнікі больш узважана падыходзяць да пакупак, аднак і ім падрыхтоўка прыносіць нямала пазітыву.

У нашым раёне асноўны гандлёвы аператар – Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства, сетка магазінаў якога знаходзіцца як у райцэнтры, так і гарадскіх пасёлках, аграгарадках, таму агляд па секцыях са школьнымі таварамі для чытачоў раёнкі правяла начальнік рознічна-гандлёвага ўчастка філіяла Наталля Загдай.

З Наталляй Віктараўнай мы сустрэліся на першым паверсе магазіна “Родны Кут”, што на плошчы 17 Верасня райцэнтра, бо менавіта тут ёсць магчымасць набыць канцылярскія тавары, затым накіраваліся ў магазін “Mark Formelle”, дзе знаходзяцца секцыі са школьнай і спартыўнай формай, у розніцу прадаюцца штаны, блузкі, футболкі, можна выбраць шкарпэткі, гольфы, калготкі.

– У нашым філіяле арганізавана сем школьных куткоў, – расказала Наталля Загдай. – Яны знаходзяцца ў Дзятлаве ва ўніверсаме “Родны Кут”, у Наваельні ў магазіне “Пралеска”, у Казлоўшчыне ў магазіне “Дамавічок”, а таксама ў аграгарадках Жукоўшчына, Раклевічы, Хвінявічы, Круцілавічы. Там у шырокім асартыменце прадстаўлены канцылярскія рэчы: сшыткі, ручкі, алоўкі, фламастары, фарбы, альбомы для малявання і чарчэння, вокладкі для кніг і сшыткаў – усё, што дзіцяці спатрэбіцца да школы. У аўтамагазінах ёсць кнігі папярэдніх заявак, таму і вяскоўцы маюць магчымасць заказаць усё неабходнае – ім прывязуць. Што тычыцца адзення, то ў гарпасёлках можна набыць спартыўныя камплекты, а па форму дзелавога стылю варта прыязджаць у райцэнтр у магазін “Mark Formelle”. Тут прадстаўлены вырабы айчыннага вытворцы. Адзенне ўсё натуральнае, захаваны санітарныя патрабаванні: яно зручнае, гіграскапічнае, прыемнае для цела і бяспечнае для здароўя.

Што тычыцца рукзакоў і школьных сумак, то іх можна знайсці на другім паверсе ўніверсама “Родны Кут” райцэнтра.

Мяркую, бацькам важна ведаць, што з 21 жніўня па першыя дні верасня ў нас будзе праходзіць акцыя “Школьны бум” са скідкамі 10 % на канцылярскія рэчы, таксама за час школьных кірмашоў прадугледжаны адна-дзве акцыі са скідкамі на ўсе віды тавараў для навучэнцаў.    

– У нас багаты асартымент вырабаў беларускай фірмы “Mark Formelle”, – прадоўжыла тэму прадавец аднайменнага магазіна Ларыса Санцэвіч. – Новае паступленне адзення школьнай калекцыі чакаем на днях, асартымент папаўняецца рэгулярна. Дзятлаўчане ўжо ўключыліся ў падрыхтоўку дзяцей да школы. Пакуль часцей набываюць тавары для малодшых школьнікаў, чакаем паступленне блузак, тады пакупнікам лягчэй будзе сабраць школьны вобраз поўнасцю. Звычайна блузкі ў нас каштуюць ад 20 да 40 рублёў, штаны крыху даражэй – ад 35 рублёў і больш. Гэтымі днямі попытам карыстаюцца спартыўныя штаны і мастаркі, шкарпэткі, футболкі. Заклікаем пакупнікоў і надалей прыходзіць у наш магазін, з пустымі рукамі яны яго не пакінуць.   

Проста лічбы

Спецыялісты філіяла падлічылі арыенціровачны кошт набораў для школьнікаў. Так, камплект адзення для навучэнцаў 1-4 класаў, калі гэта хлопчык, будзе каштаваць 203-320 рублёў, для дзяўчынкі – 243-385 рублёў. З узростам дзіцяці цана крыху павышаецца: бацькам вучняў 5-9 класаў, калі гэта хлопчык, давядзецца прыкладна патраціць на форму 263-490 рублёў, для дзяўчынкі – 308-580 рублёў. Самыя дарагія камплекты ў вучняў 10-11 класаў: для хлопчыкаў яны каштуюць 280-505 рублёў, для дзяўчынак 320-620 рублёў. Што тычыцца набораў пісьмовых і канцылярскіх рэчаў, то прыкладны цэнавы дыяпазон для пачатковых класаў – гэта 67-106 рублёў, для 5-11 – 88-134 рублі.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости БПРОиН

Гродненское областное объединение профсоюзов
Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников образования и науки
-
-