:: ::

Новости БПРОиН

Все права на любые материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии  законодательства об авторском праве и смежных правах. Любое использование текстовых, фото, аудио и видеоматериалов возможно только с согласия правообладателя.
Дятловская районная организация БПРОиН 2025 © 

21 июля 2025 г.

Апошняя дэкада ліпеня – час, калі бацькам школьнікаў варта задумацца аб падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года: прыцаніцца, саставіць спіс рэчаў, магчыма, зрабіць першыя пакупкі.

– Дзеці ідуць у школу. Самае галоўнае маё патрабаванне – яны павінны быць аднолькава добра апранутыя, хто танней, хто даражэй, але прыстойна, мець аднолькавыя падручнікі і гэтак далей, – неаднаразова адзначаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

На што варта звяртаць увагу бацькам школьнікаў Дзятлаўшчыны, расказала начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская:

– Патрабаванне прытрымлівацца дзелавога стылю ў адзенні для школьнікаў раёна не новае, над гэтым мы працавалі летась, а з 1 верасня гэтага года яно афіцыйна замацавана заканадаўствам – у новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі. Установы адукацыі нашага раёна, як правіла, выбіраюць колеравую гаму, якая будзе ў прыярытэце. Пераважна гэта чорны, белы, бардовы, блакітны колеры. Для хлопчыкаў – дзелавы касцюм, для дзяўчынак школьны гардэроб можа складацца не толькі з касцюма, але і ўключаць сукенку, сарафан, блузку са спадніцай, для ўсіх вучняў у класе можна выкарыстоўваць камізэлькі адзінага колеру і фасону. Нашы школы яшчэ раней распрацавалі свае індывідуальныя эмблемы, якія сустракаюцца на значках, гальштуках.

Выбіраць школьную форму – права бацькоў, галоўнае, каб яна адпавядала правілам дзелавога стылю. Разам з тым, установы адукацыі раёна паэтапна ідуць да аднастайных элементаў дзелавога школьнага касцюма: аднолькавыя камізэлькі, гальштукі, іншае. Падобныя рашэнні шляхам галасавання прымаюцца на саветах школы, абмяркоўваюцца яны і на бацькоўскіх сходах, у класных групах у сацыяльных сетках. Найчасцей пытанняў ад бацькоў не паступае, бо педагогамі вядзецца шырокая тлумачальная работа.

Як прыклад падобных рашэнняў магу прывесці пажаданыя колеравыя гамы для розных установаў адукацыі нашага раёна. У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча колерамі ўстановы з’яўляюцца чорны і белы, у гімназіі № 1 – белы і сіні, навучэнцаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы можна адрозніць па сініх камізэльках, а Круцілавіцкай і Вензавецкай – па бардовых.

Аднак і пры адсутнасці ў вобразе падобных элементаў ніхто з педагогаў не зробіць заўвагу дзіцяці, калі яно будзе чыста і прыстойна апранута ў любую з мадэляў касцюма дзелавога стылю. Варта адзначыць, што беларуская лёгкая прамысловасць вельмі актыўна працуе ў гэтым кірунку, калекцыя айчыннага школьнага адзення штогод папаўняецца, праходзяць выставы-кірмашы з запрашэннем прадстаўнікоў аддзелаў адукацыі з розных куткоў нашай краіны. Шырокі выбар мадэляў дзіцячага адзення як дзелавога, так і спартыўнага, сумак, партфеляў, канцылярскіх рэчаў можна знайсці на традыцыйных жнівеньскіх школьных кірмашах і ў спецыялізаваных секцыях магазінаў.

 Picture background


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости БПРОиН

Гродненское областное объединение профсоюзов
Гродненская областная организация Белорусского профсоюза работников образования и науки
-
-